Збіраюцца подпісы за адмену падаткаў на дабрачынную дапамогу
На інтэрнэт-платформе petitions.by ідзк збор подпісаў за адмену падаткаў на дабрачынную дапамогу для яе атрымальнікаў і ахвярадаўцаў.
Збор подпісаў ініцыявала Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб`яднанне „АКТ”. „У Беларусі дзяржава спрабуе зарабіць на дабрачыннасці. Дапамога, якую атрымліваюць людзі ад грамадскіх арганізацый, абкладаецца падаходным падаткам. Як правіла, гэта тыя, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. У многіх краінах дабрачынныя ахвяраванні поўнасцю або часткова вызваляюцца ад падаходнага падатку”, — адзначаюць аўтары петыцыі. У петыцыі прапануецца адмяніць падаходны падатак на тавары і паслугі, бязвыплатна атрыманыя ад некамерцыйных арганізацый. Дакумент будзе накіраваны на разгляд у Міністэрства па падатках і зборах і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.