На календары Дзяды – дзень памінання памерлых



Нягледзячы на тое, што ад 1996 года 2 лістапада перастала быць выходным днём і Царква ўсё больш прасоўвае іншыя памінальныя дні, але традыцыя захоўваецца. Так у Пінску напярэдадні Дзядоў дзясяткі сем’яў наведалі пахаванні сваякоў на гарадскіх могілках.

Пінчукі кажуць, што галоўнае не забываць памерлых і трымаць пахаванні дагледжанымі:

– Прыехалі прыбрацца. Кветкі свежыя паставіць. Так трэба.

– Прыбіраем пераважна перад Радаўніцай. І на кожныя святы прыязджаем.

– Трэба помніць сваіх крэўных. Не забываць. Не толькі ў святы. Каб прыязджалі, не забывалі, патрымлівалі парадак. Каб дагледжана было ўсё.

Летась у Беларусі ўзнікла грамадская ініцыятыва, каб зноў Дзяды зрабіць непрацоўным днём. Пад адпаведнай петыцыяй у Савет Міністраў падпісалася каля 3 тысяч чалавек, але ўрад краіны просьбу незадаволіў.

Беларускае Радыё Рацыя