На календары – Сусветны дзень барацьбы з ракам



На календары – Сусветны дзень барацьбы з ракам. У Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, штогод выяўляецца звыш адной тысячы анкалагічных захворванняў.

Рак з’яўляецца адным з асноўных прычын смяротнасці ў краіне.

Поспех у барацьбе з такімі цяжкімі захворваннямі цалкам залежыць ад ранняга выяўлення, – адзначае лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:

Для таго, каб захаваць сваё жыццё, сёння трэба проста прыйсці на простую дыспансерызацыю, якая выяўляе развіццё анкалагічных захворванняў. Здаць простыя аналізы, якія на сёння вельмі тонка, дакладна і рана выяўляюць пачатак анкаланічнага захворвання або захворвання, якое будзе пасля пераходзіць у анкалогію.

Лекар нагадвае, што пандэмія не ўплывае на рэжым працы ўстаноў аховы здароўя, якія займаюцца анкалагічнымі захворваннямі. Таму звяртацца па кваліфікаваную дапамогу магчыма штодня.

Беларускае Радыё Рацыя