На «Камароўцы» прадаюць памідоры па 280 тысяч



Адно з найбольш «жывых» месцаў сталіцы — Камароўскі рынак.

Кантынгент наведвальнікаў рынка складаецца ў асноўным з пенсіянераў, якія маюць вольны час, каб пацягацца па шэрагах з агуркамі і памідорамі ды пагандлявацца, як кажуць, за кожную капейку.

Цэны на рынку могуць шакаваць, як у адзін, так і ў другі бок. Напрыклад, памідоры (сапсаваныя) можна купіць па 5-10 тысяч за кг (і многія пенсіянеры, дарэчы, з-за мізерных пенсій вымушаны купляць такі тавар), а вось узбекскія таматы каштуюць ні многа, ні мала —280 тысяч за кг.

«Грунтавыя, без «хіміі», — патлумачыла гандлярка. — Выраслі пад узбекскім сонцам. Плюс у цану ўключаны выдаткі за самалёт».

«Самі іх і ешце», — коратка выказалася адна з наведвальніц «Камароўкі», дзе прадукты можна выбраць па «змесце гаманца».

1_kom

2_kom

3_kom

4_kom

5_kom

6_kom

7_kom

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара