На Крапівенскім полі адзначылі Дзень вайсковай славы
8 верасня прадстаўнікі кааліцыі дэмакратычных сілаў Воршы і жыхары горада, якія да іх далучыліся, наведалі месца знакамітай Аршанскай бітвы.
Традыцыйнае ўскладанне кветак і запальванне свечак побач з памятнымі камянямі суседнічала з расповедамі пра тыя часы.
На Крапівенскае поле прыбылі адны з галоўных ініцыятараў усталявання памятнага знаку на месцы бітвы — Юрась Копцік і Генадзь Шэпелеў. Узгадалі таксама Алеся Гурыновіча і іншых беларускіх патрыётаў, якія спрычыніліся да помніка і арганізацыі бардаўскага фэсту „Аршанская бітва”.
Летась адзначалася 500-годдзе вялікай перамогі, аднак цяперашнія ўлады Беларусі робяць усё, каб святкаванні не былі шырокімі. З-за пастаянных і беспадстаўных затрыманняў быў зведзены на нішто бардаўскі фэст, выступоўцы і госці штогод затрымліваліся міліцыяй і адвозіліся ў пастарунак. Цяпер бардаўскія вечарыны нікуды не зніклі, але праводзяцца ўжо не на полі, а ў навакольных вёсках, у абмежаваным коле людзей.
У гэты годзе жадаючых адзначыць свята, сустрэла машына ДАІ. Пасля праверкі дакументаў, інспектары з’ехалі. Адметнай рысай сёлетняй сустрэчы на Крапівенскім полі стаў аптымізм людзей, якія не сумняюцца, што неўзабаве бардаўскі фэст адновіцца ў ранейшых масштабах, а само святкаванне будзе куды болей шырокім.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя