На лекцыю Уладзіміра Мацкевіча прыехала міліцыя 



Філосаф Уладзімір Мацкевіч па запрашэнні жыхароў былога вайсковага гарадка ў менскім раёне Масюкоўшчына прачытаў перад дваравой суполкай лекцыю “Грамадзянская супольнасць”.

Падаем яе фрагмент: 

– Швейцарцы – чатыры мовы. Дый у беларусаў да трыццаць восьмага года было чатыры дзяржаўных мовы. Ні мова, ні кроў, ні паходжанне вызначае нашу нацыянальнасць. Нацыянальнасць вызначае далучанасць да дзяржавы, да дзяржавы, якая гарантуе свабоду, роўнасць і братэрства. І пры гэтым яшчэ не проста гарантуе, а яна прадугледжвае, што мы, народ, гаспадары гэтай дзяржавы. Грамадзянская супольнасць, пачынаючы з канца васямнаццатага стагоддзя, стварыла сучасныя нацыі.

Падчас лекцыі, што праходзіла проста ў двары, прыехала міліцыя. Яе, па словах сведкаў, выклікаў байкер, які прыехаў з чырвона-зялёным сцяжком. Міліцыянты імкнуліся праверыць законнасць правядзення мерапрыемства, але, далі закончыць лекцыю.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск