На лецішчы затрымалі ўдзельнікаў гурта Irdorath
Учора на лецішчы затрымалі ўдзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH.
Верагодна, яны святкавалі дзень народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Ірдорат.
Удзельнікі беларускага фэнтэзі-фол-гурту Irdorath былі затрыманыя 2 жніўня на дачы ў Мінскім раёне, паведамляе пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтр „Вясна”.
„Верагодна, святкавалі дзень нараджэння вакалісткі гурту Надзеі Калач (Ирдарат). Паводле папярэдняй інфармацыі, іх абвінавачваюць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КоАП) за тое, што не адчынілі вароты”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак праваабаронцаў, затрыманыя не менш як шэсць чалавек: Антон Шнып, Пётр Марчанка, Павал Шмыга, Уладзімір Калач, Юлія Юніцкая і Аляксандр Сінкевіч.
„Пасля затрымання іх даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі. Верагодна, сёння над імі адбудуцца суды ў Мінскім раённым судзе”, — паведамляе „Вясна”.
Гурт Irdorath заснаваны ў 2011 годзе Уладзімірам і Надзеяй Калач. Выконвае аўтарскую, народную і сярэднявечную музыку. У 2020 годзе гурт граў на дудах на пратэстных маршах і выступаў на дваровых канцэртах. У лістападзе Уладзімір і Надзея былі звольненыя з цэнтра дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі „Вікторыя”, дзе выкладалі традыцыйную, народную і сярэднявечную музыку. На базе цэнтра таксама размяшчалася рэпетыцыйная пляцоўка гурту Irdorath.