На Лукомльскай ГРЭС адбыўся пажар
З-за пажару на Лукомльскай ГРЭС было парушана электразабеспячэнне населеных пунктаў Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Адключаныя 8 энергаблокаў ГРЭС і ўсе зыходзячыя лініі 330 кВ, паведамляе Мінэнерга.
Папярэдняя прычына пажару – пашкоджанне вымяральнага трансфарматара.
Падраздзялення МНС выехалі на пажар. Энергетыкі аператыўна аднаўляюць электразабеспячэнне, паведамляе МНС.
Пажар ліквідаваны.
Фота: VITEBSK.ENERGO.BY.
