На малаказаводзе ў Менску адбыўся выкід аміяку
Выкід аміяку адбыўся сёння на менскім прадпрыемстве «Малочны гасцінец», паведамляе 112.by Сёння ў 11.26 у МНС паступіла паведамленне, што спрацаваў апаратна-праграмны комплекс на прадпрыемстве «Малочны гасцінец», щто па Партызанскім праспекце, 170.
«Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што ў адным з цэхаў адбываецца выхад аміячных пароў. Мяркуецца, прычынай інцыдэнту магло стаць пашкоджанне сальніка аміячнага кампрэсара. Работнікі аб’екта панізілі ціск у кампрэсары, адключылі яго, у памяшканні спрацавала сістэма арашэння. Работнікі МНС агарадзілі месца здарэння і разбавілі канцэнтрацыю аміячнай вады. У 13.42 работы былі завершаны», — паведамляе прэс-служба МНС.
Перавышэнне нормаў гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі фіксавалася толькі ў памяшканні цэха, выхаду рэчыва за межы будынка не адбылося. Пацярпелых няма.
