На „Маршы мудрасці” затрымана больш за 100 чалавек
Не менш як 102 чалавекі затрыманы 14 снежня на „Маршы мудрасці” ў цэнтры Менска, паведамляюць праваабаронцы.
У спісе затрыманых пенсіянеры, 1937, 1938, 1941, 1942, 1945—1949 гадоў нараджэння. Сярод іх жанчына, якая нарадзілася 9 мая 1945 года. Вызвалены 43 чалавекі. Як мінімум два чалавекі, у тым ліку 70-гадовая жанчына, адпраўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.
Валанцёрскі тэлеграм-канал „Спісы затрыманых” прыводзіць 107 прозвішчаў. Адну ўдзельніцу забрала хуткая дапамога.
Сілавікі перашкодзілі правядзенню традыцыйнага Марша мудрасці. Яны акружылі людзей, што сабраліся на плошчы Незалежнасці і вадзілі карагод.
Тэлеграм-каналы размясцілі фатаграфіі і відэазапісы, на якіх відаць, як сілавікі акружылі і запіхнулі людзей, у асноўным пажылых, у аўтобусы. Супрацоўнік міліцыі ў форме ў гэты час у мегафон паўтараў: „Паважаныя грамадзяне, прайдзіце ў аўтобус!”
Паведамлялася, што актывістаў Яна Грыба (84 гады) і Ніну Багінскую (73) адпусцілі, астатніх павезлі ў РУУС.
Марш пенсіянераў праходзіць у Менску кожды тыдзень з 5 кастрычніка.
Фота: Белсат