На маршы затрымана сябра Каардынацыйнай Рады Вольга Шпарага
На Маршах у падтрымку палітвязняў, што прайшлі 4 кастрычніка у Менску і розных гарадах Беларусі затрымана больш за 200 чалавек. Паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”. Сярод іх – сябра асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Вольга Шпарага.
Пра акалічнасці гэтага затрымання нам расказала грамадская актывістка Юлія Міцкевіч:
– Я была побач, адбылася такая сітуацыя, мы былі ў калоне на Кальварыйскай у Менску. Пад’ехалі АМАПаўцы, мы пабеглі, нас блакавалі, таму мы не змаглі збегчы. Мы сталі проста каля сцяны дома, Воля была са сваім мужам Сашам Адамянцам, яго сталі цягнуць. Воля трымала яго за руку і не адпускала. Адзін з іх сказаў: „Тады забіраем і яе”. Павялі іх разам і ў мяне было ўражанне, што зараз нас усіх забяруць.
Але, як кажа Юлія Міцкевіч – паступіла каманда да АМАПу – адступаць, яны хутка з’ехалі, як і з’явіліся. Апрача Менска, удзельнікаў пратэсту затрымлівалі ў Берасці і Гародні, Салігорску, Бабруйску, Віцебску і Магілёве.
У Менску сілавікі ўжылі вадамёты. Адзін з вадамётаў дэманстранты зламалі. Акцыі з патрабаваннямі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі працягваюцца амаль два месяцы.
Беларускае Радыё Рцаыя