На менскім вакзале будуць гучаць беларускія песні



Пасажыры, якія бавяць час у зале чакання на трэцім паверсе Менскага чыгуначнага вакзала, доўгі час былі вымушаныя слухаць бясконцую расейскую папсу. Яна разляталася па зале чакання з дынаміка, усталяванага каля абменніка „Беларусбанка”. Стас Міхайлаў, Мікалай Баскаў…

DCF 1.0

Ці адчуе турыст, які завітаў у Беларусь, нацыянальны каларыт на галоўным вакзале краіны?

Жыхар Менска Ягор Макарэвіч як пастаянны наведнік вакзала звярнуўся да кіраўніцтва „Дарорс” з пісьмовай прапановай змяніць плэйліст.

„Паведамляем, што ваша прапанова правільная, і з нашага боку ўжо набытыя кружэлкі для праслухоўвання песень на беларускай мове. Гучанне песень на расейскай і беларускай мовах будзе пачарговым”, — гаворыцца ў адказе, падпісаным начальніцай гандлёва-вытворчага комплексу „Дарорс” М.Рагульскай.

nn.by