На многіх выбарчых участках Берасця насамрэч перамагла Святлана Ціханоўская



У Берасці ў публічнай прасторы з’яўляюцца чарговыя пратаколы выбарчых камісій. Перамагае Святлана Ціханоўская. Прычым адрыў ад дзеючага кіраўніка ў некалькі разоў. У тэлеграм ды сацыяльныя сеткі выбаршчыкі працягваюць выкладваць фатаздымкі пратаколаў з выбарчых участкаў. Вынікі наступныя:

Участак для галасавання №1 Ленінскага раёна горада Берасця — за Святлану Ціханоўскую 701, за Аляксандра Лукашэнка 464, за Андрэя Дзмітрыева 21, за Ганну Канапацкую і  Сяргея Чэрачня аддалі па 16 галасоў.

Наступны ўчастак для галасавання №7 Ленінскага раёна горада Берасця — за Святлану Ціханоўскую 1010 галасоў, за Аляксандра Лукашэнка 576, за Сяргея Чэрачня 44 галасы, за Андрэя Дзмітрыева 43, Ганне Канапацкай аддалі 19.

Участак для галасавання №34 Ленінскага раёна горада Берасця — за Святлану Ціханоўскую 1223, за Аляксандра Лукашэнка 535, за Сяргея Чэрачня 62, за Андрэя Дзмітрыева 46, а за Ганну Канапацкую толькі 18.

Участак для галасавання №35 Ленінскага раёна горада Берасця — за Святлану Ціханоўскую 1111, за Аляксандра Лукашэнка 608, за Сяргея Чэрачня 38, за Андрэя Дзмітрыева 26 ды за Ганну Канапацкую 24.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце