На “Мове Нанова” гаварылі пра экалогію
На тэму экалогіі гутарылі ў Берасці ў межах чарговай сустрэчы курсаў “Мова Нанова”. Адукацыйнае мерапрыемства адбылося без удзелу эксперта, паколькі экалагічныя пытанні недастаткова ўздымаліся ў беларускамоўным асяроддзі. “Трэба мяняць сітуацыю і больш гаварыць пра экалагічны стан нашага горада”, – распавёў арганізатар курсаў Максім Хлябец:
– Думаю, што такая тэма вельмі актуальная сёння для Берасця. Беларуская мова ёсць ва ўсіх сферах жыцця. І ўсе павінны ведаць, што пра хімію, біялогію, экалогію можна размаўляць і па-беларуску.
Паводле Максіма Хлябца, асабліва актуальнай тэма экалогіі стала пасля намеру мясцовых уладаў даць дазвол на будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Беларускае Радыё Рацыя