На мяжы Беларусі з Літвой пятыя суткі захоўваюцца вялікія чэргі з грузавікоў
На мяжы Беларусі з Літвой пятыя суткі захоўваюцца вялікія чэргі з грузавікоў на выезд з краіны.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, на 8 гадзін 28 лістапада найбольшая колькасць грузавікоў адзначаецца на мяжы з Літвой. Так, у пункце пропуску „Каменны Лог” назіраецца 310 фур, „Беняконі” — 131 грузавік, „Катлоўка” — 130, „Прывалка” — 110.
У пунктах пропуску на беларуска-латвійскай мяжы — „Грыгароўшчына” і „Урабаны” — у чарзе на выезд з Беларусі знаходзілася 25 і 40 фур адпаведна.
Пры гэтым у пунктах пропуску на мяжы з Польшчай чэргаў няма наогул.
Беларускія пагранічная і мытная адміністрацыі афіцыйна сітуацыю не каментуюць.
Спецыялісты лічаць, што прычынай чэргаў з грузавых аўтамабіляў на выезд з Беларусі можа быць набліжэнне калядных і навагодніх святаў, таму грузаперавозчыкі масава накіроўваюцца ў Еўропу па тавары.