На мяжы ў грамадскіх актывістаў канфіскавалі кнігі



Каля 15  асобнікаў кніг „Стоп цэнзуры” канфіскавалі на ўкраінска-беларускай мяжы ў пункту пропуску „Новая Гута” ў беларускіх грамадскіх актывістаў і журналістаў, якія вярталіся з Кіева.

Па  словах Змітра Лупача, які вяртаўся ў Беларусь разам з гэтай групай, кнігі падаравалі ім прадстаўнікі ўкраінскага руху супраць цэнзуры.

„Дадзеная сітуацыя з канфіскацыяй кніг наадварот прыцягне інтарэс грамадскасці да яе, бо гэта будзе агучана ў СМІ”, – кажа Зміцер Лупач:

– Абурае тое, што побач адкрытая мяжа з Расеяй, такія кнігі прадаюцца. Я сам бачыў нават у Глыбокім у кнігарнях, дзе гэты расейскі шавінізм, і ніякая экспертыза не трэба, усё гэта ідзе праз мяжу, а тут яны ўбачылі такую вялікую пагрозу.

Па словах Змітра Лупача, яго ўвогуле абражае тое, што ўлада імкнецца ўказваць ужо дарослым людзям, што ім чытаць. І калі на мяжы затрымліваюць кнігі пад назвай „Стоп цэнзуры” – гэта таксама сімвалічна.

Беларускае Радыё Рацыя