На мяжы Украіны і Беларусі затрымалі вазы з 800 кг сала



У ноч на 13 красавіка ўкраінскія памежнікі затрымалі ў Валынскай вобласці трох украінцаў, якія на запрэжаных коньмі вазах спрабавалі нелегальна правезці ў Беларусь 800 кілаграмаў сала. Пра гэта інфармуе дзяржаўная памежная служба Украіны.

„Каля мяжы затрыманыя трое жыхароў Шацкага раёна без дакументаў. Яны двума вазамі перавозілі 28 мяхоў сала. Вазы і 800 кг сала забраныя паводле заканадаўства прадстаўнікамі Нацыянальнай паліцыі”, – гаворыцца ў паведамленні.

На парушальнікаў склалі дакументы па двух адміністрацыйных правапарушэннях: аб парушэнні памежнага рэжыму і спробе незаконнага перамяшчэння праз дзяржаўную мяжу. Беларускае Радыё Рацыя