На «Нафтане» адбыўся пажар
Як паведамляе прэс-служба МНС, сёння пры запуску ўстаноўкі запаволенага каксавання на тэрыторыі «Нафтана» ў Наваполацку адбыўся выхад дызельнага паліва з наступным яго загараннем.
Факельнае гарэнне дасягнула адзнакі +3 метры. На месцы працавалі падраздзяленні МНС. У выніку пажар быў лакалізаваны.
Стала вядома, што гэтую ўстаноўку планавалі запусціць яшчэ 6 гадоў таму, але яе запуск пастаянна адкладаўся.