На «Нафтане» наўмысна забівалі цвікі ў кабелі 



Пашкоджаны кабелі электраабагравання на ААТ «Нафтан»: пракурор Віцебскай вобласці пачаў крымінальную справу, паведамляе Генпракуратура.

Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі пачаў крымінальную справу па факце наўмыснага пашкоджання маёмасці ААТ «Нафтан» па ч.1 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Паводле матэрыялаў справы, невызначаная асоба з кастрычніка 2020 года па 5 сакавіка 2021 года на будаўнічым аб’екце ААТ «Нафтан» у Наваполацку пашкодзіла 17 кабеляў электрычнага абагрэву з працоўнай напругай у 380 В — забіла ўнутр ізаляцыі і медных жылаў металічныя прадметы, падобныя на цвікі.

Прадпрыемству нанесены значныя страты – на суму не менш за 4 675 рублёў (161 базавая велічыня).

Крымінальная справа для арганізацыі расследавання накіраваная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

novychas.by