На „Нафтане” прагучалі тры выбухі і адбыўся пажар
14 кастрычніка раніцай на „Нафтане” ў Наваполацку „выбухнула ўстаноўка”: „было тры выбухі, назіралася адкрытае гарэнне”, – паведаміў на гарачую лінію TUT.BY чытач.
Фотаздымак ад аднаго з відавочцаў здарэння
У цяперашні час пажар ліквідаваны, пацярпелых няма, паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.
„Пажар узнік у будынку пампоўні. З 6 кастрычніка гэты аб’ект знаходзіцца на рамонце. У 10.25 пажар быў лакалізаваны, у 10.37 – ліквідаваны. Пацярпелых няма. На працу прадпрыемства здарэнне не паўплывала”, – удакладніў Віталь Навіцкі.
У адміністрацыі ААТ „Нафтан” каментар пакуль атрымаць не ўдалося.
Прычына пажару высвятляецца.
