На наступным тыдні пацяплее



Да канца гэтага тыдня захаваецца няўстойлівы характар надвор’я, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску намесніца кіраўніка службы метэаралагічных прагнозаў «Белгідрамету» Таццяна Чатырка:

– У чацвер цыклон, які знаходзіцца над еўрапейскай тэрыторыяй Расеі і пастаўляе нам прахалоднае паветра з паўночных шыротаў, змесціцца на Верхнюю Волгу і ўжо не будзе аказваць уплыў на надвор’е ў нашай краіне. І да канца гэтага тыдня ночы яшчэ будуць дастаткова прахалодныя. Па рэспубліцы фон тэмпературы будзе ад +8 да + 15, а днём чакаецца цёплае, камфортнае надвор’е з тэмпературай паветра ў асноўным + 21 – + 27 градусаў.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: Белнавіны