На наваполацкім „Паліміры” ў нядзелю працягваўся пажар (абноўлена)



Як ужо вядома, 18 чэрвеня на наваполацкім „Паліміры” адбылося ўзгаранне на газаразмеркавальнай ўстаноўцы ў цэху №104. Сёння, 19 чэрвеня, акурат з гэтй жа ўстаноўкі працягвае выгараць газ. МНС вядзе працы па астуджэнні і абароне тэхналагічных канструкцый.

«На месцы інцыдэнту працуюць 14 лафетных ствалоў. Пацярпелых няма, пагрозы для работнікаў прадпрыемства і насельніцтва таксама. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя шкодных рэчываў у атмасферным паветры не перавышана, замеры праводзяцца пастаянна. Прычына пажару і шкода высвятляюцца», – паведамілі ў МНС.

Пажар пашкодзіў тэхналагічнае абсталяванне, з-за здарэння была спынена вытворчасць поліэтылену. Астатнія вытворчасці працуюць у штатным рэжыме пры максімальнай нагрузцы, паведамляе  tut.by.

polimir_pozhar6            Фота: vk.com/2gorodaby

На прадпрыемстве «Палімір» у Наваполацку адбылося ўзгаранне на газаразмеркавальнай ўстаноўцы ў цэху № 104. Пра гэта TUT.BY паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

zjr0teczw7k

«У цяперашні час адбываецца факельнае гарэнне, працуюць падраздзяленні МНС. Пацярпелых няма », – распавялі ў МНС.

Як стала вядома пазней, вышыня паходні складала каля 4 метраў на этажэрцы газаразмеркавання вышынёй 30 метраў корпуса № 305 цэха № 104. Пажар быў лакалізаваны ў 14.22.

У сацсетках распаўсюджваецца інфармацыя аб тым, што супрацоўнікаў заводу эвакуявалі, а мясцовым жыхарам прапануюць зачыніць вокны. Ратавальнікі падкрэсліваюць: небяспекі для жыхароў Наваполацка з-за здарэння на заводзе няма. Інфармацыю пра выбух, які папярэднічаў ўзгаранню, у МНС не пацвярджаюць.

Фота tut.by