„На некалькі дзён зніклі апетыт, сон”



Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Берасця працягваецца працэс па “пінскай справе”. Чакаецца, што суд над чатырнаццаццю пінчукамі завершыцца ўжо на гэтым тыдні – 9 красавіка. Свае паказанні яшчэ даюць пацярпелыя міліцыянты – іх 109 чалавек.

Па словах старшыні пінскіх сацыял-дэмакратаў Веранікі Івановай, якая прысутнічае на пасяджэннях, большую частку сілавікоў цяжка залічыць у пацярпелыя:

– Ёсць, канешне, супрацоўнікі, якія атрымалі пераломы, якія атрымалі розныя цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці, але іх абсалютная меншасць. Большасць з тых, хто заяўляе прэтэнзіі, атрымалі гематомы, згубілі сон і апетыт. Пацешная абмоўка – яны ўсе кажуць, што яны спазналі сорам. Мне заўжды здавалася, што сорам спазнаюць асобы, якія ўчынілі штосьці супрацьпраўнае, супярэчлівае, супрацьчалавечнае. І, магчыма, гэта нешта падсвядомае.

Акрамя слоў пра сорам, пацярпелыя міліцыянты гавораць у судзе, што ў тую ноч ім было страшна, а таксама ў іх на некалькі дзён зніклі апетыт, сон.

Беларускае Радыё Рацыя