На «Ноч расстраляных паэтаў» беларусы ахвяравалі амаль 5 тысяч даляраў



Актывіст Зміцер Дашкевіч апублікаваў у Фэйсбуку кароткую справаздачу, колькі грошай сабралі на штогадовую акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», якая прайшла 29 кастрычніка ў Курапатах, і на што іх выдаткавалі. Паводле Дашкевіча, агулам на «Ноч расстраляных паэтаў» выдаткавалі 4907 даляраў.

Зміцер Дашкевіч падзякаваў усім, хто ахвяраваў грошы, а таксама свой час і сілы на падрыхтоўку і правядзенне «Ночы расстраляных паэтаў» у Курапатах. «Патрыёты, якія ахвяравалі сабою дзеля Беларусі, вартыя нашай памяці і нашай працы.– напісаў Дашкевіч.

29 кастрычніка ў мемарыяле Курапаты, дзе ў 1930-я гады адбываліся масавыя расстрэлы, прайшла трэцяя штогадовая акцыя памяці «Ноч расстраляных паэтаў». У ёй узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя