На новай нафтавай свідравіне здарыўся пажар
На нафтавай свідравіне № 37 Някрасаўскага радовішча РУП «ВА Беларуснафта» каля вёскі Яноўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці здарыўся пажар.
Паводле інфармацыі прэс-службы МНС, 2 студзеня ў 18.27 у экстранныя службы паступіла паведамленне пра пашкоджанне трубаправода з наступным факельным гарэннем. Свідравіна пакуль не эксплуатуецца, «знаходзіцца ў засваенні пасля завяршэння бурэння», паведамляе ведамства.
У 19.25 загаранне было ліквідаванае, работнікі МНС правялі работы па астуджэнні абсталявання і перадухіленні паўторнага загарання. Пацярпелых няма.
Прычына загарання вызначаецца. Свідравіну плануецца адрамантаваць.
Фота: МНС
