На новай вытворчасці будуць працаваць інваліды па зроку
У студзені на Берасцейшчыне ў Кобрынскім раёне чакаецца запуск невялікай вытворчасці, у якой будзе задзейнічана каля 10 людзей з праблемамі зроку. Плануецца вырабляць гігіенічныя чахлы для абутку, якія выкарыстоўваюцца ва ўстановах аховы здароўя, – паведамляе абласное Таварыства інвалідаў па зроку.
Намеснік старшыні Андрэй Лявіцкі кажа, што Таварыства дапамагае сацыяльна адказным працадаўцам. Аказваецца адаптацыйнае суправаджэнне:
– Усё ж такі ёсць свая спецыфіка працы з інвалідамі па зроку. Проста звычайнаму відушчаму чалавеку, які працаваў з тымі, хто бачыць, вельмі складана адразу працаваць з невідушчымі. Канешне ж, аказваем дапамогу, распрацоўваем праграмы забеспячэння, якія дазваляюць на ўсіх камп’ютарах працаваць інвалідам. І ў нас ужо вельмі вялікая колькасць людзей -інвалідаў па зроку маюць ужо не пачатковы ўзровень ведаў камп’ютара, а прыстойны ўзровень.
Цяпер на Берасцейшчыне ёсць тры прадпрыемства ў Берасці, Баранавічах і Пінску, дзе працуе звыш 200 чалавек з інваліднасцю па зроку.
Беларускае Радыё Рацыя