На нядзельным пратэсце ў Берасці затрымалі ня менш за 10 жанчын
Гэта вынікае са справаздачаў мясцовых прадстаўнікоў праваабарончага цэнтру «Вясна».
Гаворыць праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– Улада страшна была напалохана гэтым днём і рыхтавалася. Я падлічыў, што каля 10 жанчын затрымалі ўчора. І сярод іх такая вядомая асоба як лідарка прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк.
Зінаіда Міхнюк — мясцовы старшыня рэгіянальнага прадстаўніцтва Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Акрамя ўдзелу ў вулічных акцыях пратэстаў, займалася і камунікацыямі з працоўнымі мясцовых прадпрыемстваў па пытаннях страйкамаў.
***
Абвешчаную на 26 кастрычніка забастоўку ў Берасці падтрымалі некаторыя суб’екты малога бізнэсу. Пра гэта паведамляе нават старшыня мясцовага гарвыканкаму Аляксандр Рагачук. Пра страйк на буйных вытворчасцях, такіх як напрыклад «Брэстгазаапарат» інфармацыі не паступае.
Беларускае Радыё Рацыя