На Палессі гараць тарфянікі
На Берасцейшчыне ў Лунінецкім раёне стыхійна ўзгараюць балоты ды тарфянікі, гараць таксама і лясныя масівы. Менш узгаранняў, але таксама зафіксаваныя ў Пінскім і Столінскім раёнах. Выратавальнікі і супрацоўнікі лясной гаспадаркі рэагуюць аператыўна, але ліквідаваць такія пажары вельмі складана.
Адмыслоўцы адзначаюць, што амаль ва ўсіх выпадках вінаваты чалавечы фактар. Нягледзячы на забарону, грамадзяне працягваюць выпальваць траву і смецце. Супрацоўніца Пінскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Таццяна Былік кажа, што пакутуе не толькі прырода, але ж самі грамадзяне.
– Нельга навадзіць парадак такім варварскім спосабам, як падпальванне сухой расліннасці на сваіх сядзібных гаспадарках і агародах, паколькі гэта прыводзіць да трагічных наступстваў. Падпал сухой расліннасці забаронены законам. Акрамя экалагічных і эканамічных стратаў, які наносіць падпал, ён таксама замінаем жыхарам, які ў вечаровы час не маюць магчымасці адкрыць вокны, мамы не могуць гуляць з малымі дзецьмі па вуліцы, асматыкі задыхаюцца.
Сёлета Палессе гарыць як ніколі, бо зімой не было снега і балоты стаяць без вады. Калі раней штогод на Палессі адбывалася паводка, то цяпер узровень вады нават не пахіснуўся, а месцамі ўпаў.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота .agrolive.by