На Палессі моладзь разводзіцца радзей, чым старэйшыя людзі
Самымі „экзатычнымі” шлюбамі 2014 года на Палессі стала жаніцьба з грамадзянамі Японіі ды Індыі, але традыцыйнымі лідарамі па замежных шлюбах застаецца Польшча, Расея і Украіна. Такую статыстыку за мінулы год працы падвёў Пінскі аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС).
Па назіранні супрацоўнікаў ЗАГСу, як не дзіўна, але маладыя менш разводзяцца, чым пары, якія знаходзяцца ў шлюбе звыш 10 гадоў, кажа Святлана Цыпко:
– Сярэдні ўзрост мужчын, якія ўступілі ў шлюб, складае ад 25 да 34 гадоў, жанчыны маладзейшыя – ад 18 да 24. Моладзь неяк радзей скасоўвае шлюбы, напэўна крызіс узросту.
Значна вырасла колькасць грамадзянаў, якія незадаволеныя сваім імем, якое бацькі далі пры нараджэнні. 65 пінчан змянілі сваё імя, што ў тры разы больш, чым у 2013 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя