На Палессі не чакаецца паўтарэння леташняй сухмені



Летась узровень вады ў беларускіх рэках панізіўся да гістарычнага мінімуму. На Палессі ўлетку склалася катастрафічная сітуацыя – Піна, Прыпяць і Ясельда сталі несуднаходнымі, спыніліся паромы, месцамі знікла рыба і расліннасць. Менавіта тады мясцовыя жыхары заўважылі: “Палессе без вады – не Палессе”.

Чаго чакаць сёлета? На думку былой супрацоўніцы Пінскага міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі Таццяны Гарошка, цяпер зіма дае шанец на выпраўленне сітуацыі, але ападкаў трэба яшчэ болей:

– Сітуацыя гэтай зімой у два разы лепшая, чым мінулагодняя. Запас вады ў снезе ў два разы вышэйшы. Дасягаў амаль 80 працэнтаў ад той велічыні, якая лічыцца максімальным снегазапасам. Лёд тае на месцы. Узровень паднімаецца вельмі марудна, бо снег растаяў практычна паўсюдна. У лесе таксама снега мала.

Беларускія сіноптыкі паведамляюць, што першая палова лютага будзе анамальна цёплай, але напрацягу ўсяго месяца ў краіне чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і снегу. Такі прагноз задавальняе і эколагаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя