На Палессі паляўнічых заахвочваюць да палявання на дзікоў



На Палессі ўзрасла папуляцыя дзіка. У сувязі з гэтым, лясніцтвы аб’яўляюць штодзённыя кругласутачныя паляванні, каб такім чынам паменшыць колькасць парнакапытных. Дзікі наносяць шкоду сельскай гаспадарцы і жыхарам вёсак.

Лясніцтвы заклікаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных паляўнічых. „Ёсць палёгкі ў правілах, але трэба памятаць асноўныя прынцыпы”, – адзначае інструктар Таварыства паляўнічых і рыбаловаў Уладзімір Якімук.

– Забаронена паляванне з выкарыстаннем электрычных вабікаў і іншых прыладаў, якія імітуюць гукі жывёл. Катэгарчна забаронена паляванне з выкарыстаннем аўтатранспарта. Тым больш паляванне з аўтатранспарта, які рухаецца.

Акрамя задавальнення ад палявання, паляўнічых заахвочваюць і матэрыяльна – Пінскі лясгас аб’явіў прэмію за кожна дзіка ў памеры 200 даляраў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя