На «Паліміры» ў Наваполацку адбыліся затрыманні



24 кастрычніка былі затрыманы 4 супрацоўнікі цэха №201 завода «Палімір».

Як паведамляе @naftanFREE, затрыманне адбылося пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы. Падчас дыялогу, які пачаўся як звычайная гутарка, абмеркаванне ператварылася ў палітычную дыскусію, у якой адзін з супрацоўнікаў «Паліміра» выказаў свае палітычныя погляды.

вясна