На „Паліміры” здарыўся выкід этылену



На ААТ „Палімір” здарыўся выкід этылену, паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Vybuh1-607x400T8eBsQxLpHc

Паведамленне пра выкід этылену і прыпыненне тэхналагічнага працэсу цэха 105 завода ў прамзоне Наваполацка (Віцебская вобласць) паступіла ў МНС ад старшага дыспетчара прадпрыемства 27 красавіка ў 16.58.

Пацярпелых няма. На месцы здарэння працуе камісія інжынерна-тэхнічнага складу прадпрыемства, вядуцца рэгламентныя тэхналагічныя работы па запуску цэха. Прычына адмовы рэгулявальнага клапана усталёўваецца, паведамляе МНС.

„Палімір” — буйное хімічнае прадпрыемства, якое вырабляе поліэтылен, акрылавае валакно, прадукты арганічнага сінтэзу і вуглевадародных фракцый. Экспартуе прадукцыю ў Расею, ва Украіну, у Германію, Фінляндыю, Польшчу, Іран, Венгрыю, Балгарыю, Кітай і іншыя краіны.

belapan.by