На палітзняволеную Вольгу Класкоўскую ў калоніі пачалі новую крымінальную справу
На 39-гадовую палітзняволеную Вольгу Класкоўскую ў калоніі пачалі новую справу, паведамляюць праваабаронцы „Вясны”. Былую журналістку затрымалі мінулай восенню і ў снежні асудзілі на 2 гады калоніі па часцы 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — за перакрыццё руху транспарту ў Серабранцы ў Менску.
У гомельскай жаночай калоніі, па звестках парваабаронцаў, жанчыну неаднаразова каралі карцарам, а з 3 жніўня на тры месяцы змясцілі ў памяшканне камернага тыпу за “сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку”. Ёй забаранілі ўсе сустрэчы і тэлефанаванні, акрамя сувязі з адвакатам. Ёй не дазваляюць спатканні і перадалі за паўгода толькі адну перадачу. Новую крымінальную справу на яе пачалі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Нагодай стаў каментар у сацыяльных сетках, у якім Класкоўская нібыта абразіла міліцыянта з Берасця. Каментар быў размешчаны яшчэ да яе арышту. У лісце да маці Вольга выказвае меркаванне, што яе неўзабаве могуць этапаваць у Берасце на чарговы суд.