На Пастаўшчыне за «распаўсюд экстрэмізму» з пачатку года пакаралі ўжо 23 чалавек
15 гадоў таму
Такія звесткі мясцовай раёнцы назваў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Пастаўскага РАУС Павел Нагановіч.

Паводле міліцыянта, 22 з іх размяшчалі ў сацыяльных сетках «экстрэмісцкія матэрыялы», а адзін захоўваў дома лістоўкі з мэтай далейшага распаўсюду.
«Кагосьці пакаралі штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь, хтосьці атрымаў адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. У шмат каго акрамя гэтага канфіскавалі мабільныя тэлефоны і ноўтбукі», — кажа міліцыянт.
Крыніца: Віцебская Вясна
