У Гародні затрыманы Павел Мажэйка (абноўлена)



26 сакавіка Павел Мажэйка быў выкліканы на допыт у Гарадзенскую пракуратуру, з якой дадому ён не вярнуўся, бо быў затрыманы, паведамляе газета Glos znad Niemna. Афіцыйна інфармацыя пра затрыманне пакуль не пацверджаная. Пазней стала вядома, што Мажэйку затрымалі на 72 гадзіны і завезлі ў гарадзенскі ізалятар часовага ўтрымання.

* * * 

На кіраўніка гарадзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна (Ales Pushkin) завялі крымінальную справу „за наўмысныя дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму”.

Прычына – дэманстрацыя ў названым цэнтры партрэта ўдзельніка антыбальшавіцкага  пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара, паведамляе телеграм-канал ведамства.

Генпракуратура лічыць, што гэта наўмысныя дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.

Беларускае Радыё Рацыя