На паверхні Дзвіны ў Полацку выяўленыя масленыя плямы
На паверхні ракі Дзвіна ў Полацку выяўленыя масленыя плямы. Паведамленне пра гэта ў МНС паступіла ўвечары 11 чэрвеня, інфармуе Віцебскае абласное ўпраўленне.
У месцы меркаванай крыніцы ўзнікнення плям (сцёкавы калектар ліўневай каналізацыі) супрацоўнікі МНС устанавілі загараджальныя боны і апрацавалі паверхню сарбентам. Мору рыбы не выяўлена. Работнікі Наваполацкай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзялі пробы вады, вынікі аналізу стануць вядомыя сёння. Арганізаванае назіранне за воднай паверхняй.
