На пажары ў Маларыцкім раёне загінула 90-гадовая пенсіянерка
Паводле інфармацыі Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС, 23 снежня а 3.13 паступіла паведамленне пра загаранне жылога драўлянага дома ў вёсцы Ужава. Звяно газадымаахоўнай службы на ложку ў несвядомым стане са слядамі апёкаў выявіла гаспадыню і перадало яе брыгадзе хуткай дапамогі. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў была канстатавана яе смерць.
У выніку пажару пашкоджаны маёмасць, унутраннае аздабленне пакоя. Разглядаемая версія прычыны ўзгарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку загінулай.