На пажары ў Менску загінулі дзве жанчыны



На пажары на вуліцы Герасіменкі ў Менску 15 снежня загінулі дзве жанчыны.

gerasimenko-mchs-pozhar-16dek2016-minsk

Як паведамляе Менскае гарадское ўпраўленне МНС, у 11.53 ад жыхароў дома па вул. Герасіменкі, 16, паступіла паведамленне пра дым у пад’ездзе. Пасля прыбыцця да месца выкліку першых падраздзяленняў пажарных было ўстаноўлена, што на другім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома ў жылым пакоі двухпакаёвай кватэры адбылося загаранне маёмасці на плошчы 11 квадратных метраў.

4gerasimenko-mchs-pozhar-16dek2016-minsk

У пакоі знойдзены два абгарэлыя трупы: гаспадыні кватэры і яе маці.

3gerasimenko-mchs-pozhar-16dek2016-minsk

Работнікі МНС, выкарыстоўваючы маскі, спусцілі з верхніх кватэр па лесвічным маршы пяць чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей.

Эвакуявана 15 чалавек. Сярод іх пацярпелых няма.

2gerasimenko-mchs-pozhar-16dek2016-minsk

Пажарам пашкоджана мэбля ў пакоі, закурана кватэра. Прычына трагедыі высвятляецца.

belapan.by