На пенсіянерку завялі крымінальную справу за сарваны пагон



На 65-гадовую менчанку пачалі крымінальную справу па артыкуле аб гвалце ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў.

Як паведамляе МУС, 27 лютага жанчына прыйшла а 14 на адзін з участкаў для галасавання, „пачала праяўляць агрэсію” і паспрабавала сарваць пагон з міліцыянера. Да яе курткі быў прымацаваны плакат „Не вайне”.