На пераходзе „Брузгі” БМВ урэзаўся ў фуру



Здарэнне адбылося ўвечары на пераходзе „Брузгі” на беларуска-польскай мяжы, аўтамабіль БМВ урэзаўся ў аўтамабіль ДАФ, што стаяў побач. Пра гэта паведамляе gaigrodno.by.

Кіроўца легкавога аўтамабіля абганяў адзін грузавік і ўрэзаўся ў іншы.

Высветлілася, што дальнабойшчык на фуры з раніцы рухаўся ў бок мяжы з прыпынкамі. Пасля аднаго з іх не змог завесці рухавік. Стаяў у левай паласе, калі БМВ і здзейсніў наезд. Для дэблакавання кіроўцы на месца аварыі выязджалі ратавальнікі, ён шпіталізаваны.