На Першамай два затрыманні ў Слоніме



Слонімскія сябры незалежная прафсаюза РЭП узялі на сябе поўную адказнасць за арганізацыю і правядзенне святкавання Першамая ў Слоніме. Мерапрыемства не дазволена слонімскімі ўладамі. Але, па словах сяброў прафсаюза РЭП, слонімцы вырашылі адсвяткаваць Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Падчас святкавання мітынгоўцы планавалі выступіць з патрабаваннем поўнасцю адмяніць Дэкрэт № 3.

Алесь Масюк

У 10 гадзін 1 мая на плошчы Леніна быў затрыманы грамадскі актывіст Алесь Масюк, а кіраўнік слонімскай арганізацыі РЭП Міхаіл Сашко быў затрыманы пры выхадзе з пад’езда шматпавярховага дома супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў Слонімскі РАУС.

Міхаіл Сашко

Цяпер Алесь Масюк і Міхаіл Сашко знаходзяцца ў Слонімскім РАУС.

Беларускае Радыё Рацыя