На пешаходнай Савецкай у Берасці – інсталяцыя на тэму бежанцаў



На пешаходнай Савецкай у Берасці побач з кінатэатрам “Беларусь” у гэтыя дні працуе інсталяцыя на тэму бежанцаў. Выставу ладзіць прадстаўніцтва Упраўлення вярхоўнага камісара ААН у Беларусі.

“Падобныя выставы цалкам актуальныя, асабліва для гэтага гораду”, – лічаць выхадцы з Каўказу, якія праз Берасце спрабуюць трапіць у Польшчу, аднак пры гэтым не плануюць заставацца ў Беларусі.

– Справа ў тым, што ў такіх сітуацыя бывае вельмі шмат чутак – і праўдівых, і непраўдзівы. І каму верыць, і каму не верыць. Тут не разбярэш. Але мы спадземся на добрае. Спадземся, што нас пачуюць, заўважаць. Спадзяеся, што хоць нейкая рэакцыя будзе.

Па стану на 1 студзеня 2016 году колькасць асобаў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі – 7723 чалавекі. Пра гэта паведамляе адзін са стэндаў інсталяцыі.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.