На пікеце Рыгора Грыка – зноў скандал



Кандыдат у дэпутаты Баранавіцкага гарадскога савета Рыгор Грык амаль кожны дзень з дня агітацыйнага перыяду ладзіць пікеты ў розных месцах цэнтра Баранавіч. Не абыходзіць увагай пікеты мясцовая міліцыя, але не толькі. Кажа Рыгор Грык:

– Да мяне падышоў грамадзянін і папрасіў зняць бел-чырвона-белы сцяг, бо ён лічыць яго фашысцкім. Стаў мне пагражаць, што калі я яго зараз не паслухаю, то прыйдуць людзі і разбяруцца са мной. Пасля гэтага я выклікаў міліцыю. І мы бачым, колькі неадукаваных у нашай краіне людзей, якія не ведаюць гісторыі Беларусі.

Паводле Рыгора Грыка, у гэтым найперш вінавата дзяржава, якая 23 гады спрыяе негатыву да гістарычных сімвалаў дзяржавы: бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы