На Піншчыне ад пачатку года сем разоў уводзіўся каранцін з-за выпадкаў шаленства ў жывёл
Пры гэтым ветэрынарная служба не ладзіла выязную вакцынацыю, як гэта было ў мінулыя гады, што выклікала абурэнне сярод жыхароў.
Старшыня Пінскага дабрачыннага аб’яднання “Абарона жывёл” Алена Рамановіч кажа, што традыцыйныя выезды адмененыя з-за каронавірусу:
– У горадзе цяпер ёсць бясплатная вакцынацыя, нават два разы на тыдзень – аўторак і чацвер, гарадская ветстанцыя робіць. Дарэчы, выязных вакцынацый не было. Можа быць у сувязі з каронавірусам, звычайна гэта май-чэрвень. Сёлета не было выдзелена прышчэпак. Вельмі шмат людзей, канешне, прыводзяць на выязныя прышчэпкі жывёлаў. Гэта таксама важна.
Раней заўсёды па лясах раскідвалі прынады з антырабічнай вакцынай. Зараз гэта не робіцца.
Па словах суразмоўцы, у апошнія гады прафілактыка шаленства саслабла, і гэта цалкам звязана з фінансаваннем. Як толькі на Піншчыне перасталі пакідаць у лясах адмысловыя прынады з вакцынай, так выпадкі шаленства павялічыліся.
Беларускае Радыё Рацыя