На Піншчыне афіцыйна звыш 700 беспрацоўных



Па афіцыйнай статыстыцы на Піншчыне звыш 700 беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ва ўпраўленні па працы і сацыяльнай абароне. На думку мясцовых грамадскіх актывістаў, гэтую лічбу можна павялічваць утрая. Статыстычны пінскі беспрацоўны – 40-гадовы мужчына.

Як паведаміў супрацоўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Андрэй Кавалевіч, лягчэй знайсці працу грамадзянам з рабочай спецыялізацыяй:

– Спецыялістам нашмат цяжэй знайсці працу, чым чалавеку, які мае адну, а лепш дзве-тры рабочыя прафесіі. Частка беспрацоўных пасля ўдзелу ў грамадскіх працах, асабліва на прадпрыемствах, праявілі сябе адукаванымі і добрасумленнымі работнікамі. Кіраўніцтва частку такіх беспрацоўных прымае на асноўную працу.

Мясцовыя прадпрыемствы і ўстановы прапануюць больш за сто вакансій, якія амаль на палову падзяляюцца на рабочыя прафесіі і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Заробак вагаецца ад 2 да 6 мільёнаў беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя