На Піншчыне праходзіць акцыя па прафілактыцы траўматызму



Асобная ўвага надаецца дзецям. На гэта ёсць аб’ектыўныя падставы – Еўрапейскае рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя называе траўматызм – вядучым чыннікам дзіцячай смяротнасці.

“Вырашэнне праблемы залежыць не толькі ад медыкаў”, – кажа былы лекар- тэрапеўт Тамара Леанавец:

– Праблема прафілактыкі дзіцячага траўматызму – гэта не толькі медыцынская праблема, але і сацыяльная. Тут мусяць быць зацікаўленымі і прадстаўнікі адукацыі, і адміністрацыі, каб стварыць бяспечныя ўмовы для знаходжання дзяцей на вуліцы і ў памяшканні.

Траўмы, атрыманыя ў дзяцінстве, небяспечныя і тым, што могуць праявіцца праз некалькі год у больш сур’ёзнай форме. Па дадзеных Міністэрства аховы, штогод у краіне адбываецца каля 1000 складаных аперацый, звязаных з траўматызмам.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота hnb.com.ua