На Піншчыне працягваецца марафон падтрымкі медыкаў у барацьбе з COVID-19
Мясцовы Цэнтр сацыяльных рашэнняў у другі раз перадаў сродкі індывідуальнай абароны ў Пінскую дзіцячую бальніцу, а таксама аказаў дапамогу гарадскому таварыству інвалідаў.
Гаворыць кіраўнік Цэнтра Уладзімір Гарох:
– Мы аказалі падтрымку нашаму гарадскому таварыству інвалідаў па просьбе старшыні гэтай арганізацыі, бо чальцы праўлення таварыства наведваюць цяжка хворых людзей, ляжачых людзей. Ім неабходна абараняцца ад інфекцыі і абараняць людзей, якія знаходзяцца пад патранажам таварыства. Таксама мы аказалі дапамогу Пінскай дзіцячай бальніцы, а менавіта аддзяленню неданошаных дзяцей і першаму педыятрычнаму аддзяленню.
З красавіка Цэнтр сацыяльных рашэнняў ладзіць акцыю па падтрымцы пінскіх медыкаў. За два месяцы дапамога аказана на суму у 2,5 тысячы рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя