На Піншчыне праз каронавірус адмяняецца 90% мерапрыемстваў



У сувязі з тым, што эпідэміялагічная сітуацыя не паляпшаецца, а толькі ўскладняецца, на Піншчыне валанцёры мясцовага Цэнтра сацыяльных рашэнняў да канца года адмянілі ўсе масавыя дабрачынныя мерапрыемствы. Між іншага гэта датычыць і штогадовага вялікага канцэрта, ахвяраванні з якога перадаваліся ў сацыяльныя ўстановы.

Кіраўнік Цэнтра Уладзімір Гарох адзначыў, што ўжо нават вялася падрыхтоўка да імпрэзы, але ковід усё перакрэсліў:

„Было вельмі шмат запланаваных розных мерапрыемстваў, нават на пачатак снежня. З беларускімі артыстамі, якія ўжо далі згоду на правядзенне вялікага дабрачыннага канцэрта тут у Пінску – у нас і гэтае мерапрыемства сарвецца, мы яго не правядзем. Усё з-за ковіда. На бліжэйшыя 2 месяцы 90% мерапрыемстваў у нас адмяняецца”.

Суразмоўца дадае, што ў такіх надзвычай неспрыяльных умовах, арганізацыя ладзіць адрасную дапамогу сем’ям з цяжкахворымі дзецьмі, а таксама ўстановам аховы здароўя, якія самі паведамляюць пра неабходасць падтрымкі.

Беларускае Радыё Рацыя