На Піншчыне спыняе працу дзіцячая стаматалогія
На Піншчыне, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй па каронавіруснай інфекцыі, уведзены часовыя змены ў рэжым працы некаторых дзіцячых устаноў аховы здароўя.
Ад аўторка дзіцячая стаматалогія цалкам прыпыніла аказанне ўсіх відаў планавай дапамогі, – кажа лекарка Вера Селюжыцкая:
– Стаматалагічная паліклініка: застануцца весці прыём толькі лекар-хірург і лекары, якія аказваюць экстраную дапамогу. То бок, хворыя павінны звяртацца толькі з вострым болем. Усё планавае лячэнне прыпыненае. У дзіцячай паліклініцы педыятры працуюць у штатным рэжыме. Пры падвышэнні тэмпературы выклікайце доктара дахаты. Усё вернецца на кругі свае пасля таго, як мы пераможам гэтага злоснага ворага.
Па афіцыйнай інфармацыі, на Піншчыне не выяўлена хворых на каронавірусную інфекцыю. На самаізаляцыі знаходзіцца амаль 250 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота housediz.com